- Одежда для беременных и кормящих
- БЕЛЬЕ для кормления и для беременных
- Товары для мам
- Слинги
- Слинги-рюкзаки
- Слингокуртки, куртки для беременных
- Многоразовые непромокаемые пеленки, наматрасники.
- Многоразовые подгузники, трусики для бассейна, для приучения к горшку, вкладыши.
- Товары для детей
- Детская одежда
- Прикольные Футболки
- Подарочные сертификаты
- Новинки
- РАСПРОДАЖА
48. Любімае слова іншапланецяніна Стася.
Вольга ЖАРНАСЕК
Мяне клічуць Стасем Рудакоўскім. А мамка называе іншапланецянінам, бо не ведае, на каго я падобны. Па сутнасці гэта так і ёсць, бо я прыбыў з іншага свету, а на Зямлі ў праваднікі атрымаў маму.
Адысея мая была вельмі няпростай. Пасля прыбыцця трэба было добра адпачыць. Наколькі ведаю, цяжка прыйшлося і маме. У першы дзень пасля майго з’яўлення яна нават не магла хадзіць.
Другі раз мы сустрэліся толькі пад вечар і, як істоты з розных сусветаў, спачатку не маглі паразумецца. Яна спрабавала нешта казаць, але ў той момант мне надта хацелася спаць. Мяне прытулілі да мамкі і сталі сілком будзіць. Я ж тады яшчэ не ведаў, што ў вашым свеце застаўся зусім без правізіі і аднавіць сілы змагу толькі з дапамогай мамкі. Карацей, смактаць грудзей ў той дзень так і не стаў. За гэта працаўніцы радзільні нават абазвалі мяне гультаём.
На наступны ранак было тое ж самае. Маміна малако, а дакладней, малозіва, я паспрабаваў толькі з трэцяй спробы кармлення. Гэтым разам медсястра праявіла кемлівасць: абмазала малозівам смочку, каб адчуваўся ягоны смачны пах. Вось так я і пазнаёміўся з унікальным харчаваннем, каторае можа даць толькі мая правадніца на Зямлі.
Акліматызацыя для мяне праходзіла няпроста. Усё вакол было такім новым і незнаёмым, вельмі хацелася спаць. Таму ўвесь час з маіх вуснаў ад незадаволенасці злятала толькі адно слова: "Ня!!!” І мамка памылкова палічыла, што гэта — увесь мой лексікон.
Але калі мы апынуліся дома, дзе мне ўсё прыйшлося даспадобы, бацькі пачулі ўжо іншыя мае словы: гю і ла. І яшчэ зразумелі, які сэнс мае ня. Насамрэч, калі б дужа хацелася, я мог бы выкарыстоўваць і болей словаў, але мне гэта абсалютна не патрэбна. Гэта вы, дарослыя, любіце казаць шмат пустога. А груднічкам тры-пяць словаў дастаткова, каб выказаць усё, што яны думаюць.
Ла — маё любімае слова. Кажу яго часцей за ўсё. Вам можа падасца, што яно абазначае проста "малако” ці "я галодны”. Аднак там закладзены намнога глыбейшы сэнс. Я ўспрымаю ла як маміну любоў і апеку, як самыя блізкія стасункі, каторыя могуць быць між намі. Кожны раз, калі маці корміць сваё дзіця, сувязь між імі становіццца ўсё мацнейшай.
Зусім нядаўна здарылася ў нашай сям’і прыкрасць: у мамы рэзка паднялася тэмпература. Усе адразу ж напужаліся, не ведаючы, ці можна ў такой сітуацыі карміць грудзямі. Але я ў паніку кідацца не стаў, бо ведаў, што трэба падтрымаць маму. Дзіўна выглядала яна тады ў марлевай павязцы: твар амаль увесь закрыты, толькі вочы свяцілся, але не было ў іх радасці, а толькі перажыванні і стомленасць. Шкада было мамку, і я ўсім сваім выглядам паказваў, што ўсё будзе добра. Весяліўся і усміхаўся, каб толькі яна хутчэй ачуняла. Мама, хоць і была хворай, але працягвала даваць ла. І я не захварэў, бо ейнае малако — залог здароўя маленькага чалавечка.
Кожны дзень прыносіць нам новыя адкрыцці. Я спазнаю ваш дзіўны свет, а мамка даведваецца нешта новае пра мяне. У нашай вялікай кватэры вельмі ўтульна і цікава, але надта ж хочацца вырвацца на вуліцу. Каб не проста паспаць на свежым паветры ці з’ездзіць у паліклініку, а выправіцца ў сапраўднае падарожжа, каб яшчэ больш спасцігнуць свет, у каторы я прыбыў. І ў гэтай справе таксама дапаможа маё любімае ла, каторае заўжды пры маме.
З немаўлячай мовы пераклала Вольга ЖАРНАСЕК:)
»
- Для комментирования войдите или зарегистрируйтесь



.jpeg)

